Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перахва́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перахваціць.

перахілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.

1. Крута нахіліцца. Лодка перахілілася і зачарпнула вады. □ Каб заглянуць у .. [гняздо], трэба было перахіліцца назад і вісець над бяздоннем. Маўр.

2. Перагнуцца, перавесіцца цераз што‑н. Перахіліцца цераз стол.

перахілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак.

Крута нахіліць набок.

перахіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да перахіліцца.

2. Зал. да перахіляць.

перахіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перахіліць.

перахітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Тое, што і перахітрыць.

перахітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Перамагчы хітрасцю, абхітрыць. Хлопцы браліся дужацца і, падскакваючы, нібы два пеўні, намагаліся адзін аднаго перахітрыць, падставіць ножку і пакласці, як кажуць, на абедзве лапаткі. Васілевіч.

перахіхі́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Пераглядваючыся, перагаворваючыся, хіхікаць па якой‑н. прычыне або з каго‑, чаго‑н.

перахля́біна, ‑ы, ж.

Разм. Неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі. На палях.. запелі раўчукі, талай вадой напаўняліся перахлябіны, канавы на ўзбочыне шляху. Навуменка. // Пераходнае патанчэнне на чым‑н. Перахлябіна ў паясніцы.

перахля́бісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае перахлябіны, з перахлябінамі. Перахлябісты конь. □ Дзімка завёз вязку.. ў двор, скінуў яе там з санак і па крывой, перахлябістай вуліцы ішоў назад. Капыловіч. Міця напаткаў на пераездзе Драгуна, агранома з райза, рухавага перахлябістага чалавека. Навуменка. У гэты раз настаўнік гаварыў ціха, паўшэптам, нахіліўшыся крута наперад сваім перахлябістым тулавам. Зарэцкі.