раско́шнасць, ‑і, ж.
Якасць, уласцівасць раскошнага.
раско́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вызначаецца багаццем, раскошаю аздаблення або высокай якасцю матэрыялу. Раскошны палац. Раскошны лімузін. □ Зверху ў раскошным чырвоным пераплёце Сашавы «Казкі»... Васілевіч.
2. Пышны, прыгожы. Над буданамі рос стары хвойнік, не густы, таму разгалісты, з выгнутым уніз раскошным галлём. Кулакоўскі. Вылі .. [вусы] хоць і сівыя, але раскошныя і густыя. Чарнышэвіч. — У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, — у засмучэнні прамовіла .. [Ядвіся]. Колас. // Дзівосны, незвычайны. Свет блакітна-ружова-зялёных фарбаў ціхай раніцы, раскошны свет вады, травы і сонца. Брыль.
3. Прасторны, вялікі. Два раскошныя драўляныя будынкі, вакол іх — цяністыя таполевыя прысады. Сачанка.
раскрада́льнік, ‑а, м.
Той, хто раскрадае што‑н. Усе камуністы выказаліся за тое, каб выключыць з калгаса самых злосных лодараў і раскрадальнікаў грамадскага дабра. Дуброўскі.
раскрада́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрадаць — раскрасці.
раскрада́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да раскрадаць.
раскрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскрасці.
раскра́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрадваць — раскрасці.
раскра́двацца, ‑аецца; незак.
Зал. да раскрадваць.
раскра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскрасці.