перахвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
1. Перажыць моцнае хваляванне, моцна ўсхвалявацца. [Барыс:] — Я столькі перадумаў, столькі перахваляваўся за гэтыя гады. Пальчэўскі. [Святлана] так с’гамілася, так перахвалявалася, бедная, што ледзь трымалася на нагах. Кулакоўскі.
2. Перастаць хвалявацца. Антон ужо неяк перахваляваўся, адагнаў усе сумненні і пайшоў да Наталлі з думкай, што зараз убачыць яе. Ракітны.
3. Пахвалявацца — пра ўсіх, многіх.
перахвалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго.
1. Моцна ўсхваляваць.
2. Усхваляваць усіх, многіх.
перахварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.; на што і без дап.
1. Перанесці якую‑н. хваробу. Перахварэўшы ў маленстве на адзёр,.. [Галена] пасля нават і не кашлянула ніколі. Чорны. Не будучы на моры, я перахварэў на марскую хваробу. Дуброўскі. [Маша:] — Няўжо і сёння Маруся не прыедзе? Мусіць, сесію здае. Перахварэла, адстала з вучобай. Мыслівец.
2. Адхварэць — пра ўсіх, многіх. Перахварэлі ўсе дзеці.
перахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак.
Разм.
1. каго. Адхвастаць, выхвастаць усіх, многіх. Ён .. перахвастаў за сваю цівунскую службу розгамі і бізунамі сотні прыгонных. Якімовіч.
2. што. Пабіць, пахвастаць усё, многае. Перахвастаць усе міскі.
перахва́т, ‑у, М ‑хваце, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перахватваць — перахваціць (гл. перахапіць у 1–5, 7 знач.).
2. Звужэнне, звужанае месца.
перахвата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і перахапаць.
перахва́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перахватаць — перахваціць.
перахва́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перахваціць.
перахва́тчык, ‑а, м.
Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта. Алешка. Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост. Маўзон.
перахваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак.
Тое, што і перахапіць.