Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ператраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ператравіць ​1.

ператраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ператравіць ​3.

ператра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка ператраўляецца органамі стрававання. Бялок — ператраўны пратэін.

ператра́ціць, ‑трачу, ‑траціш, ‑траціць; зак., што.

Патраціць усё, многае. Ператраціць усе грошы.

ператра́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператраціць.

ператра́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ператрачваць.

ператра́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператраціць.

ператру́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператрудзіць.

ператру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператрудзіць.

ператру́дзіць, ‑труджу, ‑трудзіш, ‑трудзіць; зак., што.

Вельмі моцна натрудзіць. Ператрудзіць рукі.

ператрухле́ць, ‑ее; зак.

Сатлець, згніць вусім.