Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перафасо́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перафасоніць.

перафасо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Змяніць фасон чаго‑н., пашыць другім фасонам.

перафасо́ньванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафасоньваць — перафасоніць ​1.

перафасо́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перафасоньваць.

перафасо́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перафасоніць.

перафастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перафастрыгаваць.

перафастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

1. Сфастрыгаваць нанава, іначай. Перафастрыгаваць блузку. Перафастрыгаваць каўнер.

2. Пафастрыгаваць усё, многае. Перафастрыгаваць усе швы.

перафастрыго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перафастрыгаваць.

перафразава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафразаваць.

перафразава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перафразаваць.