Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перато́рканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператоркаць.

перато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Паторкаць усё, многае.

перато́ўчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператаўчы.

перато́чаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператачыць ​1.

перато́чаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператачыць ​2.

перато́чванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператочваць ​1 — ператачыць ​1.

перато́чванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператочваць ​2 — ператачыць ​2.

перато́чвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да ператочваць ​1.

перато́чвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да ператочваць ​2.

перато́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператачыць ​1.

перато́чваць 2, ‑ае.

Незак. да ператачыць ​2.

ператраві́цца 1, ‑травіцца; зак.

Спец. Сапсавацца ад празмернай колькасці едкага рэчыва пры траўленні.

ператраві́цца 2, ‑травіцца; зак.

Засвоіцца ў працэсе стрававання (пра ежу).

ператраві́ць 1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Спец. Сапсаваць празмернай колькасцю едкага рэчыва пры траўленні. Ператравіць клішэ.

ператраві́ць 2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Стравіць, патравіць усё, многае. — Дык тут жа адны гусі перапалілі ўсё, ператравілі, — ледзь не закрычала ад абурэння Палікарпаўна, — што ж там парасце на пустэчы гэтакай. Кулакоўскі.

ператраві́ць 3, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Засвоіць ежу ў працэсе стрававання. Мёд разагрэлі ў печы і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шрубу, гайку і ружэйнае сала. Колас.

ператрапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператрапаць.