перафарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перафарбаваць.
перафарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарбоўваць — перафарбаваць.
перафармірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарміроўваць — перафарміраваць і перафарміроўвацца — перафарміравацца.
перафармірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перафарміраваць.
перафармірава́цца, ‑руецца; зак.
Сфарміравацца нанава, іначай. Перафарміраваліся вайсковыя часці.
перафармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Сфарміраваць нанава, іначай. Перафарміраваць армію. Перафарміраваць светапогляд.
перафарміро́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарміроўваць — перафарміраваць і перафарміроўвацца — перафарміравацца.
перафарміро́ўвацца, ‑роўваецца; незак.
1. Незак. да перафарміравацца.
2. Зал. да перафарміроўваць.
перафарміро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перафарміраваць.
перафарміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перафарміроўваць — перафарміраваць і перафарміроўвацца — перафарміравацца.