Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераўзбро́енасць, ‑і, ж.

Наяўнасць лішняй зброі, празмерная ўзброенасць.

пераўзбро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераўзброіць.

пераўзбро́іцца, ‑зброюся, ‑зброішся, ‑зброіцца; зак.

1. Узброіцца па-новаму, замяніць старыя сродкі зброі. Флот пераўзброіўся.

2. перан. Аснасціцца новым абсталяваннем, навейшымі матэрыяламі, сродкамі якой‑н. дзейнасці. Народная гаспадарка пераўзброілася.

пераўзбро́іць, ‑зброю, ‑зброіш, ‑зброіць; зак., каго-што.

1. Узброіць па-новаму, замяніць старыя сродкі зброі. Пераўзброіць армію.

2. перан. Аснасціць новым абсталяваннем, матэрыяламі, сродкамі якой‑н. дзейнасці. Пераўзброіць прамысловаць сучаснай тэхнікай.

пераўзбро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераўзброіцца.

2. Зал. да пераўзбройваць.

пераўзбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераўзброіць.

пераўладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго.

Уладкаваць на новае месца, на іншую пасаду.

пераўступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераўступіць.

пераўступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак., што.

Аддаць, уступіць каму‑н. за тую ж цану што‑н. купленае. // Аддаць, уступіць што‑н. сваё другому.

пераўсту́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўступаць — пераўступіць.