Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераўвасабля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да пераўвасобіцца.

2. Зал. да пераўвасабляць.

пераўвасабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пераўвасобіць.

пераўвасо́біцца, ‑соблюся, ‑собішся, ‑собіцца; зак.

Увасобіцца ў каго‑, што‑н., прыняць іншы выгляд, іншую форму; ператварыцца; змяніцца. Уменне пераўвасобіцца, стаць на месца свайго героя і гаварыць яго мовай з’яўлялася той якасцю творчасці Змітрака Бядулі, якая забяспечыла яго творам вялікі і заслужаны поспех. Кучар. У адно імгненне Слава пераўвасобіўся. Імклівы, парывісты крок, рашучы позірк вачэй, грамавы голас. Навуменка.

пераўвасо́біць, ‑соблю, ‑собіш, ‑собіць; зак., каго-што.

Увасобіць у што‑н. іншае, надаць другую форму, другі выгляд.

пераўвасо́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераўвасобіць.

пераўвільгатне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўвільгатняць — пераўвільгатніць.

пераўвільгатні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Зрабіць залішне вільготным (глебу, зямлю).

пераўвільгатня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да пераўвільгатніць.

пераўвільго́тнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераўвільгатніць.

пераўзбрае́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераўзбройваць — пераўзброіць і пераўзбройвацца — пераўзброіцца.