Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасяле́нец, ‑нца, м.

Той, хто перасяляецца, перасяліўся на новае месца. На нашы позіркі ён усміхнуўся І адказаў: — Я магілёўскі родам. Перасяленец. Сёлета вясною Было паўвека роўна, як адтуль... Гілевіч. / Пра расліны, жывёл, птушак і пад. Вясной дрэўца пусціла першыя зялёныя пятачкі глянцавітага лісця, і ўзрадаваўся Мітрафан: перасяленец прыняўся. Ракітны. За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца ў Парыцкім раёне, дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

перасяле́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да перасяленец.

перасяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасяляць — перасяліць і перасяляцца — перасяліцца.

перасяле́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перасялення, перасяленцаў. Перасяленчы камітэт.

перасялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; зак.

Пасяліцца ў другім месцы. З бярвення звонкага брыгады зрубяць хаты, З зямлянак пераселіцца народ. Панчанка.

перасялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., каго-што.

Пасяліць у другім месцы. Перасяліць у новы дом.

перасяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да перасяліцца.

2. Зал. да перасяляць.

перасяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перасяліць.

перасячы́ і перасе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. перасек, ‑ла; заг. перасячы; зак., што.

1. Рассячы папалам, на часткі. Перасячы жэрдку сякерай. □ Бізуном бервяна не перасячэш. Прыказка.

2. Перайсці, пераехаць што‑н. упоперак. Перасячы вуліцу. Перасячы экватар. □ З краю ў край Перасек я краіну. Смагаровіч. Выбраўшыся з лесу, партызаны перасеклі вялікае гарыстае поле і зноў апынуліся ў бары. Сіняўскі.

3. Прайсці, пралегчы па паверхні чаго‑н. Чыгунка перасекла вобласць з усходу на захад. / Пра маршчыны, рубцы і пад. Лоб .. [жанчыны] ўздоўж перасекла глыбокая зморшчына, якая неяк адразу змяніла выраз яе ажыўленага твару. Васілевіч. // Размясціцца, прайсці ў папярочным напрамку. Дарогу, па якой ішлі партызаны, павінна была перасекчы гравійная шаша. Краўчанка. Нейкі белаваты струмень, нібы рака, перасек .. [хлопцам] дарогу і пачаў адносіць човен убок. Маўр.

4. перан. Перарэзаць, перагарадзіць каму‑, чаму‑н. (дарогу, шлях і пад.). Прыгнуўшыся, Раманчык пабег берагам рачулкі, што ўпадала ў Нёман, каб перасекчы шлях парушальніку. Пальчэўскі. І вось савецкі мірны чалавек Дарогу сухавеям перасек. Астрэйка.

перасячы́ся і перасе́кчыся, ‑сячэцца; пр. перасекся, ‑секлася; зак.

Размясціцца накрыж, скрыжавацца. Арбіты перасекліся. Дарогі перасекліся.