ператужы́ць, ‑тужу, ‑тужыш, ‑тужыць; зак.
Разм. Патужыць некаторы час і перастаць; перагараваць.
перату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. Давесці да хваравітага, узбуджана-нервовага стану.
2. Разм. Патармасіць усіх, многіх.
ператуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Перачакаць якія‑н. падзеі, хаваючыся, туляючыся дзе‑н. [Наталі] трэба было рушыцца ў дарогу, на ўсход, у далёкі гарадок, ператуляўшыся дзе-небудзь тут дзён чатыры. Чорны.
ператупі́цца, ‑тупіцца; зак.
Стаць тупым — пра ўсё, многае.
ператупі́ць, ‑туплю, ‑тупіш, ‑тупіць; зак., што.
Затупіць усё, многае. Ператупіць усе нажы.
перату́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператупіць.
пературбацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да пературбацыі (у 1 знач.).
пературба́цыя, ‑і, ж.
1. Спец. Змяненне шляху нябеснага цела пад уздзеяннем сілы прыцяжэння іншага цела.
2. перан. Нечаканая, рэзкая перамена ў ходзе чаго‑н., якая выклікае беспарадак, замяшанне. Пра сябе .. [Антон Ягоравіч] чамусьці не думаў. Яму здавалася, што ўсе гэтыя пературбацыі яго не закрануць. Чыгрынаў.
ператушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.
Затушаваць, патушаваць усё, многае.
ператушо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператушоўваць — ператушаваць.