Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ператрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Спец. Стаміцца ад працяглай, празмернай трэніроўкі.

ператрэнірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Спец. Стаміць працяглай, празмернай трэніроўкай.

ператрэніро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператрэніраваць.

ператрэніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Спец. Стан ператрэніраванага, стомленасць ад працяглай, празмернай трэніроўкі.

ператрэ́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператрэсваць — ператрэсці.

ператрэ́свацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ператрэсціся.

2. Зал. да ператрэсваць.

ператрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператрэсці.

ператрэ́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператрэсці.

ператрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. ператрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак.

1. што. Трасучы, ачысціць (ад пылу, гразі і пад.) усё, многае. Ператрэсці палавікі.

2. што. Змяшаць, трасучы. Ператрэсці сена з саломай.

3. што. Трасучы, перабраць, перагледзець што‑н. (звычайна шукаючы што‑н.). [Пятрусь] некалькі раз ператрос усе свае кішэні, — ключык як у ваду кануў. Арабей. // перан. Разм. Перабраць у памяці, успомніць што‑н. Любіць стары пагаварыць, ператрэсці ў памяці мінулае. Лынькоў.

4. Разм. Зрабіць перагляд з мэтай замены, перабудовы чаго‑н.; перасыпаць. Будаўнічая брыгада калгаса ператрэсла Сцяпанаву хату, перасыпала. Пянкрат. А сам [Андрэй] пайшоў на апошнюю вайну і ўжо ніколі не вернецца, каб, скажам, абсадзіць хату ці ператрэсці хлеў. Сіпакоў.

5. каго. Разм. Усхваляваць, устрывожыць да ўзбуджана-нервовага, хваравітага стану.

6. каго-што. Зрабіць вобыск. На вакзале сышчыкі затрымалі.. гімназістаў і ператрэслі іх чамаданы... С. Александровіч. Жаўнеры ператрэслі кожную хату, аблазілі ўсе вышкі і хлявы. Шахавец.

7. безас. Скончыць, перастаць трэсці. Хворага ператрэсла.

ператрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. ператросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

1. Змарыцца ад працяглага трасення. Дзеці ператрэсліся на калёсах за дарогу і не сталі есці.

2. Перазябнуць, празябнуць. Пастух ператросся за дзень на холадзе.

3. Пахвалявацца, патрывожыцца некаторы час. [Параска:] — Ператрэслася я. У адных [гаспадароў] дзве ночы начаваць баялася. Лобан.

4. Уладзіцца, упарадкавацца. [Начальнік] лёг у бальніцу. Праляжаў там з месяц, думаў, ужо ўсё ператрэслася, перацерлася за гэты час. Кулакоўскі.