перасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
1. Прасушыць зноў, яшчэ раз. Відаць, непрыбраныя рады сена трэба падвярнуць, перасушыць. Кандрусевіч.
2. Зрабіць вельмі сухім. Перасушыць тытунь. Перасушыць бялізну.
3. Высушыць усё, многае. Перасушыць коўдры, падушкі. □ Ледзь-ледзь мы .. перасушылі [фасолю] і ссыпалі ў мяшкі. Але высушылі, відаць, не вельмі суха, бо суп патыхае прэлым. Сяркоў.
перасцерага́льны, ‑ая, ‑ае.
Які перасцерагае, папярэджвае аб небяспецы. Амаль на кожным пакінутым фашыстамі будынку чарнелі перасцерагальныя надпісы сапёраў. Мележ.
перасцерага́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перасцерагаць.
перасцерага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перасцерагчы.
перасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. перасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. перасцеражы; зак., каго.
Даць параду асцерагацца чаго‑н. такога, што можа прычыніць шкоду; папярэдзіць аб небяспецы. — Не заводзься з імі! — перасцерагла дзеда бабка Наста. Колас. Дзяўчына без гуку перасцерагла хлопцаў, прыўзняўшы палец да вуснаў. Мурашка. // Засцерагчы ад небяспекі. Я стаў каля хлопчыка так, каб засланіць сабою дарогу і перасцерагчы на выпадак, калі б ён захацеў бегчы на сярэдзіну. Скрыган.
перасціла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасцілаць — пераспаць 2.
перасціла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да перасцілаць.
перасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераспаць 2.
перасці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасцілаць — пераспаць 2.