перато́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператачыць 1.
перато́чваць 2, ‑ае.
Незак. да ператачыць 2.
ператраві́цца 1, ‑травіцца; зак.
Спец. Сапсавацца ад празмернай колькасці едкага рэчыва пры траўленні.
ператраві́цца 2, ‑травіцца; зак.
Засвоіцца ў працэсе стрававання (пра ежу).
ператраві́ць 1, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Спец. Сапсаваць празмернай колькасцю едкага рэчыва пры траўленні. Ператравіць клішэ.
ператраві́ць 2, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Стравіць, патравіць усё, многае. — Дык тут жа адны гусі перапалілі ўсё, ператравілі, — ледзь не закрычала ад абурэння Палікарпаўна, — што ж там парасце на пустэчы гэтакай. Кулакоўскі.
ператраві́ць 3, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Засвоіць ежу ў працэсе стрававання. Мёд разагрэлі ў печы і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шрубу, гайку і ружэйнае сала. Колас.
ператрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператрапаць.
ператрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., што.
1. Атрапаць, вытрапаць яшчэ раз, нанава, лепш.
2. Вытрапаць, патрапаць усё, многае. Ператрапаць увесь лён.
3. Разм. Знасіць, панасіць усё, многае (пра абутак, адзенне).
ператраса́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. ператрасаць — ператрэсці (у 1–4, 6 знач.).
ператраса́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да ператрасаць.
ператраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ператрэсці (у 1–4, 6 знач.).
ператраўле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ператраўляць 2 — ператравіць 3.
ператра́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператравіць 1.
ператра́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператравіць 2.
ператра́ўлены 3, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ператравіць 3.