перасу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перасукаць.
перасу́нуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перасунуць.
перасу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Пасунуўшыся, перамясціцца. Перасунуцца на другі канец лаўкі. □ Цень ад Максімавай постаці ўпаў на сцяну, перасунуўся на столь. Мікуліч. // Разм. Перайсці, перамясціцца на другое месца. Бой быў кароткі, і фронт хутка перасунуўся далей на ўсход. Якімовіч.
перасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Пасунуўшы, перамясціць, паставіць на другое месца. Перасунуць канапу. Перасунуць гаршкі ў печы. □ Кацярына сама перасунула шафу бліжэй да грубкі, каб схаваць ложак ад чужога вока. Ваданосаў.
2. Пасунуць далей, чым трэба.
перасу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перасушыць.
перасу́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. перасушваць — перасушыць.
перасу́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перасушыцца.
2. Зал. да перасушваць.
перасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перасушыць.
перасу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасушваць — перасушыць.
перасушы́цца, ‑сушыцца; зак.
1. Стаць вельмі сухім.
2. Высушыцца — пра ўсё, многае.
3. Абсушыцца, пасушыцца. Сеў ля цяпельца зыркага пастух, Каб абагрэцца і перасушыцца. Сіпакоў. — Пусці, чалавеча, перасушыцца дарожнага чалавека. Калюга.