Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цытаэкало́гія, ‑і, ж.

Галіна біялогіі, якая вывучае ролю змен на клетачным узроўні ў працэсе прыстасавання арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя.

цытаэко́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне цытаэкалогіі.

цытва́р, ‑у, м.

Тое, што і цытвора.

цытво́ра, ‑ы, ж.

Высушаныя суквецці цытворнага (сантанінавага) палыну.

цытво́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразах: цытворнае семя гл. семя; цытворны палын гл. палын.

[Ад ням. Zitver з араб.]

цыто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне цыталогіі.

цыто́ліз, ‑у, м.

Разбурэнне жывёльных і раслінных клетак, якое выражаецца ў іх поўным або частковым растварэнні.

[Ад грэч. kýtos — ёмішча, клетка і lýsis — разбурэнне, растварэнне.]

цы́тра 1, ‑ы, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент у выглядзе плоскай скрынкі, выгнутай з аднаго боку накшталт гітары, з грыфам і металічнымі ладамі. Дык, арфы і цытры, — гучней і гучней! Хай вашыя рытмы абудзяць людзей. Дубоўка.

[Ням. Zither ад грэч. kithara.]

цы́тра 2, ‑ы, ж.

Разм. зневаж. Пра расфуфыраную легкадумную, хітрую жанчыну. Зусім здурнеў на старасць мой Паўлюк — Завёў наводшыбе каханку-цытру. Валасевіч. — Ого! Так і пакрыўдзіш гэтую цытру! — паддаючыся просьбе, сказаў .. [Барташэвіч] ужо нязлосна. Карпюк.

цытраванілі́н, ‑у, м.

Парашок ад галаўнога болю.

[Ад лац. citrus — лімоннае дрэва і слова ваніль.]

цытравані́ль, ‑і, ж.

Тое, што і цытраванілін.