перабры́цца, ‑брыюся, ‑брыешся, ‑брыецца; зак.
1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Пабрыцца — пра ўсіх, многіх.
2. Разм. Пабрыцца нанава, яшчэ раз.
перабры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго.
1. Пабрыць усіх, многіх.
2. Разм. Пабрыць нанава, яшчэ раз.
перабрэ́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перабрахаць.
перабудава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перабудаваць.
перабудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
1. Пабудавацца іначай, нанава або ў іншым месцы.
2. Змяніцца карэнным чынам; перастроіцца. За пасляваенныя гады сельская гаспадарка паспела перабудавацца.
перабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1. Унесці змены ў будову чаго‑н., пабудаваць іначай. Перабудаваць прадпрыемства. □ Неўзабаве зноў прыехаў малады цясляр. — Трэба, — кажа, — дом нанава перабудаваць. Іначай нічога не будзе. Якімовіч.
2. Унесці змены ў сістэму, арганізацыю, парадак чаго‑н. Перабудаваць працу школы. Перабудаваць кіраўніцтва прамысловасцю. Перабудаваць лекцыю. □ [Пауль] прачытаў гэтыя словы па-руску, пераклаў на нямецкую мову, перабудаваў нямецкі сказ так, каб ён гучаў найбольш прыгожа. Шамякін. // Змяніць карэнным чынам. Перабудаваць свет. Перабудаваць жыццё.
перабудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго.
Разбудзіць усіх, многіх.
перабудо́ва, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабудоўваць — перабудаваць.
перабудо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабудоўваць — перабудаваць.
перабудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перабудавацца.
2. Зал. да перабудоўваць.