перастрахо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перастрахавацца.
2. Зал. да перастрахоўваць.
перастрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перастрахаваць.
перастрахо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца.
2. Спец. Частка страхавой адказнасці, ускладзеная на другую страхавую ўстанову. Сума перастрахоўкі.
3. перан. Дзеянне паводле дзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца (у 2 знач.). На ўсякі выпадак, для перастрахоўкі, калі Шаевіч зблытае прозвішча, я таксама запісаў яго ў свой блакнот. Сабаленка.
перастрахо́ўшчык, ‑а, м.
Неадабр. Той, хто пастаянна перастрахоўваецца (гл. перастрахавацца ў 2 знач.).
перастрахо́ўшчыца, ‑ы, ж.
Неадабр. Жан. да перастрахоўшчык.
перастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.
1. Прастрачыць нанава, іначай. Перастрачыць шво.
2. Прастрачыць усё, многае.
3. перан. Разм. Хутка нерапісаць што‑н.
перастро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перастроіць.
перастро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.
1. Змяніць свой строй, размясціцца ў страі іначай. Перастроіліся роты. □ Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра .. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс. Алешка.
2. Пераключыцца на прыём іншых радыёхваль.
3. Змяніць намеры, планы, арганізацыю свайго жыцця, працы і пад. Як .. [Лясніцкі] хутка перастроіўся! Колькі прайшло таго часу, як ён з такім вось энтузіязмам сеяў і будаваў. А сёння — такі салдат. Нібы ўсё жыццё толькі і займаўся тым, што ваяваў. Шамякін.
перастро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.
1. каго-што. Змяніць строй, размясціць у страі іначай. Перастроіць батальён. Перастроіць баявыя разлікі. Перастроіць людзей у шарэнгі.
2. што. Пераключыць на іншую хвалю (радыёпрыёмнік і пад.). Перастроіць прыёмнік на кароткія хвалі.
3. што. Настроіць іначай (музычны інструмент). Перастроіць гітару на другі лад.
перастро́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастройваць — перастроіць.