Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перасаліць (у 1, 2 знач.).

2. у знач. прым. Вельмі салёны. Перасолены боршч. □ Сяргею хацелася есці, але ўсё, што стаяла на стале, было, здаецца, перасоленым, недавараным і такім нясмачным, што нават расло ў роце. Адамчык.

перасо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перасольваць — перасаліць (у 1, 2 знач.).

перасо́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасольваць.

перасо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасаліць.

перасо́рціца, ‑ы, ж.

Спец. Перавод тавараў з аднаго сорту ў другі.

перасо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасоўваць — перасунуць.

перасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасунуцца.

2. Зал. да перасоўваць.

перасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасунуць.

перасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; м.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасоўваць — перасунуць.

2. Перасовачная бібліятэка, кінаўстаноўка, выстаўка і пад. Пабачыўшы на экране першы кінафільм, .. [Сніцарэнка] цвёрда вырашыў стаць акцёрам кіно. І якой было радасцю, калі ў вёску прыязджала доўгачаканая перасоўка. Ракітны.

перасо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і перасовачны. Перасоўны цырк. □ Перасоўны вулей нагадвала франтавая рэдакцыя. Калачынскі.