Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасцярэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасцерагчы.

перасыла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасылаць — пераспаць ​1.

перасыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасылаць.

перасыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераспаць ​1.

перасы́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перасылкі. Перасылачныя грошы. Перасылачныя расходы.

перасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасылаць — пераспаць ​1.

перасы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для збору, часовага ўтрымання людзей, якія павінны быць адпраўлены ў другое месца. Перасыльная біржа. Перасыльныя астрогі.

2. Які перасылаецца з месца на месца, прызначаны для перасылкі. Па ўсяму было відаць, што Максіма пасадзілі ў агульную камеру для перасыльных арыштантаў. Машара.

перасыпа́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перасыпа́ць — перасы́паць (у 1, 3, 4 і 5 знач.).

перасыпа́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасыпа́ць — пераспаць.

перасы́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасы́паць.

перасы́пацца, ‑плецца; зак.

1. Перамясціцца з аднаго месца ў другое (пра сыпкія рэчывы). [Вуля:] — Унук шмат ад чаго адстаў. Горлам бярэ. Навучыўся яшчэ тады, калі і ўчастка ў вас не было. А за гэты час многа на зямлі пяску перасыпалася. Пташнікаў.

2. Насыпацца больш, чым трэба, цераз верх.

перасыпа́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да перасы́пацца.

2. Зал. да перасыпа́ць ​1.