Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасмыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Зрабіць сутаргавы рух чым‑н. — Табе холадна? — спытаўся Валодзя, убачыўшы, што Ларыса перасмыкнула плячыма. Арабей. Канёк апусціў галаву, перасмыкнуў нагамі і застыў на месцы. Лупсякоў. // што. Перакрывіць твар, рысы твару. Алеся .. павольна, нават здзіўленымі вачыма, правяла гэтую пару, і нешта нервовае перасмыкнула яе твар. Пестрак. Ганарыстая, з’едлівая ўсмешачка перасмыкнула .. [Чэсіны] румяныя вусны. Брыль. / у безас. ужыв. Шыковіча перасмыкнула ўсяго. Ён не верыў сваім вушам. Шамякін.

пераснава́ць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.

1. Аснаваць нанава, іначай. Пераснаваць кросны.

2. Паснаваць усё, многае. Пераснаваць усе ніткі.

пераснасці́ць, ‑снашчу, ‑снасціш, ‑снасціць; зак., што.

1. Аснасціць нанава; змяніць аснастку. Пераснасціць судна.

2. Аснасціць усё, многае. Пераснасціць усе караблі.

перасна́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераснасціць.

пераснашча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераснашчаць.

пераснашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераснасціць.

перасні́ць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., што.

Разм. Сасніць многа сноў. Колькі я сноў перасніў!

перасно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераснаваць.

перасо́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння. Перасовачны столік.

2. Які пераязджае з месца на месца, каб задаволіць патрэбы насельніцтва на месцы жыхарства, працы і пад. Перасовачная бібліятэка. Перасовачная майстэрня. □ Непадалёк ужо аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка.

перасо́л, ‑у, м.

Празмерная салёнасць, лішак солі ў чым‑н. Недасол на стале, перасол на спіне. Прымаўка.