Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасміхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Пераглянуўшыся, усміхнуцца адзін другому.

перасмо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасмаліць ​1.

перасмо́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасмольваць.

перасмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасмаліць ​1.

перасмыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перасмыкнуцца.

перасмыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасмыкнуць.

перасмы́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасмыкваць — перасмыкнуць і перасмыквацца — перасмыкнуцца.

перасмы́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да перасмыкнуцца.

перасмы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасмыкнуць.

перасмыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Зрабіць сутаргавы, нервовы рух; сутаргава перакрывіцца. Плечы ў маці перасмыкнуліся, як ад нечаканага дотыку халоднага. Шамякін. Перад вачыма дзяўчыны заскакалі нейкія кругі, твар яе балюча перасмыкнуўся. Гамолка.