радыёву́зел, ‑зла,
Радыёстанцыя са спецыяльнай прыёмнаўзмацняльнай апаратурай для трансляцыі радыёвяшчальных праграм і перадачы мясцовых паведамленняў па радыётрансляцыйнай сетцы.
радыёву́зел, ‑зла,
Радыёстанцыя са спецыяльнай прыёмнаўзмацняльнай апаратурай для трансляцыі радыёвяшчальных праграм і перадачы мясцовых паведамленняў па радыётрансляцыйнай сетцы.
радыёвымярэ́нне, ‑я,
Вымярэнне зменных магнітных, электрычных і электрамагнітных велічынь, гукавой, высокай і звышвысокай частот з дапамогай электрычных і радыётэхнічных прылад.
радыёвыпрамяне́нне, ‑я,
Выпрамяненне электрамагнітных хваль.
радыёвышыняме́р, ‑а,
Прыбор для вымярэння з дапамогай радыёхваль вышыні палёту лятальных апаратаў.
радыёвяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыёвяшчання, прызначаны для яго.
радыёвяшча́нне, ‑я,
Перадача па радыё тэкставых і музычных праграм як адзін з асноўных сродкаў інфармацыі, масавай агітацыі і прапаганды.
радыёгазе́та, ‑ы,
Від радыёперадачы, які формай падачы матэрыялаў нагадвае газету.
радыёгала́ктыка, ‑і,
Галактыка, якая характарызуецца моцным радыёвыпрамяненнем.
радыёгра́ма, ‑ы,
Паведамленне, перададзенае па радыётэлеграфе.
[Ад слова радыё і грэч. gramma — пісьмовы знак, запіс.]
радыёдзе́нь, ‑дня,
Радыёперадачы аднаго дня, прысвечаныя пэўнай тэме.