Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераарыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Сарыентавацца па-іншаму.

пераарыентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Сарыентаваць па-іншаму.

пераарыента́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераарыентаваць, пераарыентавацца.

пераарыенціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераарыентаваць, пераарыентавацца.

пераарыштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм. Арыштаваць усіх, многіх. [Іван:] — Я зараз пайду паліцыю сюды прывяду, каб пераарыштавалі вас усіх. Лобан.

пераарышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераарыштаваць.

пераасігнава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераасігнаваць.

пераасігнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераасігнаваць.

пераасігнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Асігнаваць па-іншаму; змяніць асігнаванне чаго‑н.

пераасігно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераасігноўваць.