Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

недапрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недапрацаваць.

недапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. недапрацаваць (у 2 знач.).

2. Загана, недахоп у працы. [Іван] настойліва шукаў, як ліквідаваць канструктарскую недапрацоўку. «Беларусь».

недапушча́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць недапушчальнага. Недапушчальнасць пралікаў.

недапушча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які нельга дапусціць, дазволіць; недазволены. Недапушчальны ўчынак. □ Прэтэнзіі на асобнае становішча ў літаратуры былі недапушчальныя ў тых абставінах, якія склаліся к пачатку 30‑х гадоў. Перкін. // Такі, з якім нельга мірыцца. Недапушчальнае становішча.

недапушчэ́нне, ‑я, н.

Забарона, адмова ў доступе куды‑н. Недапушчэнне да ўдзелу ў справе.

недапяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да недапячыся.

2. Зал. да недапякаць.

недапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да недапячы.

недапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. недапёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. недапячы; зак.

1. што. Не зусім добра прапячы; не давесці пячэннем да поўнай гатоўнасці. Недапячы хлеб. Недапячы яечню.

2. што і чаго. Выпечы, спячы менш, чым патрэбна. Недапячы пуд хлеба.

недапячы́ся, ‑пячэцца; пр. недапёкся, ‑пяклася, ‑пяклося; зак.

Не зусім добра прапячыся. Пірагі недапякліся.

недарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што і чаго.

Не давесці якую‑н. справу, работу да канца. Па-ранейшаму [Сыча] не пакідала такое хваляванне, нібы ён нечага не прадугледзеў, нечага недарабіў. Паслядовіч.