небыццё, ‑я, н.
Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт. Хутка холад дабярэцца да грудзей, да сэрца, і тады канец. Чорная ноч, небыццё. Паслядовіч. Трапятліва абудзілася і палілася, як з глыбінь стагоддзяў, з самога небыцця, на паляну музыка, поўная стоенай журбы, спакою і таямнічай радасці. Вышынскі. Гора, качэўная доля Ў небыццё адышлі. А. Александровіч.
небязгрэ́шны, ‑ая, ‑ае.
Не пазбаўлены грахоў. Небязгрэшны чалавек. // Разм. Не зусім законны. Небязгрэшныя даходы.
небяско́нцы, ‑ая, ‑ае.
Які мае канец; абмежаваны. Магчымасці яго небясконцыя.
небяскры́ўдны, ‑ая, ‑ае.
Які можа пакрыўдзіць. Небяскрыўдныя словы. // Які можа пашкодзіць. Небяскрыўдныя дзеянні.
небяспе́ка, ‑і, ДМ ‑пецы, ж.
Стан, становішча, якое пагражае каму‑н., можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Утрымліваць пераправу далей, падводзячы саміх сябе пад небяспеку поўнага акружэння, — не мела ніякага сэнсу. Брыль. Многія таварышы, якім пагражала небяспека арышту, перабраліся ў партызанскія атрады. Новікаў.
небяспе́чна,
1. Прысл. да небяспечны.
2. у знач. вык. Звязана з небяспекай; цягне за сабой якую‑н. небяспеку. Хадзіць тут у такую ноч небяспечна. Галавач. Бегчы далей, відаць па ўсім, было небяспечна, — можна з галавою праваліцца ў багну. Пальчэўскі.
небяспе́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць небяспечнага. Дзяўчына не разгубілася, хоць і ўсведамляла ўсю небяспечнасць свайго стану. Дуброўскі.
небяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пагражае небяспекай, можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры. Колас. [Крушынскі:] — Я занядужаў яшчэ раней за вас і мая хвароба больш небяспечная за вашу. Бядуля. // Звязаны з небяспекай, рызыкай. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная. Шамякін.
небясшко́дны, ‑ая, ‑ае.
Які наносіць некаторую шкоду; даволі шкодны. Небясшкодная работа. Небясшкодныя напіткі.
не́вад, ‑а, М ‑дзе, м.
Вялікая рыбалоўная сетка. Стары рыбак выбірае зялёны капронавы невад. Раз-поразу ён кідае ў лодку .. рыбіны. Лужанін. Плывуць маракі, каб іскрыліся хвалі, каб ціхі прыбой калыхаў невады. Грахоўскі.