Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перастудзіць.

перастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак., што.

Разм. Астудзіць больш, чым трэба; пераахаладзіць. Перастудзіць суп.

перасту́к, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастуквацца, а таксама гукі гэтага дзеяння.

перасту́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастуквацца, а таксама гукі гэтага дзеяння.

перасту́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утвараць адначасовы або папераменны часты стук (аб некалькіх прадметах). Перастукваюцца аўтаматычныя станкі. □ Мерна перастукваюцца буферамі вагоны. Сяргейчык.

2. Перагаворвацца з кім‑н. пры дапамозе ўмоўнай сістэмы стукаў. Пятро зразумеў, што арыштаваны забаўляў яго песняй для таго, каб другія, што сядзелі ў розных камерах, у гэты час маглі перастуквацца праз сцяну. Капусцін.

перасту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пераступаць.

2. Тое, што і перастуквацца (у 1 знач.). Колы перастуквалі на стыках.

перасту́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца.

Зак. да перастуквацца (у 2 знач.).

пераступа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераступаць ​1 — пераступіць ​1.

пераступа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пераступіць ​1.

2. (у спалучэнні са словам «нагамі»). Ісці, рухацца. Наталля ішла вельмі доўга, не верачы, што можа пераступаць нагамі, дакранацца рукамі да халоднай белай сцяны. Скрыган. Старыя мужчыны выязджалі ціха — звыкла, цвёрда пераступаючы нагамі за коньмі. Чорны.

пераступа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераступіць ​2.

пераступі́ць 1, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. каго-што або цераз каго-што. Ступіўшы, перайсці на другі бок чаго‑н. Пераступіць парог. Пераступіць цераз канаву. □ Усё поле было падзелена на загоны, часам такія вузкія, што курыца магла пераступіць. Гурскі.

2. Зрабіўшы крок, перамясціцца куды‑н. Пераступіць з аднае сцежкі на другую. // Не сыходзячы з месца, перамяніць становішча ног або перанесці цэнтр цяжару з аднае нагі на другую. Вадзім зірнуў на свае туфлі, нялоўка пераступіў з нагі на нагу. Асіпенка.

3. перан.; што. Парушыць, перасягнуць рубеж, мяжу чаго‑н. Пераступіць мяжу прыстойнасці. Пераступіць закон. □ Яны стаялі можа хвіліну моўчкі — блізкія і далёкія разам. Ганна раптам паспрабавала пераступіць мяжу, знарок весела, задзірыста ўсміхнулася. Мележ.

пераступі́ць 2, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. што. Добраахвотна адмовіцца ад чаго‑н. на карысць другога. Пераступіць чаргу. // Ахвяраваць што‑н., чым‑н. Я лепш сваё пераступлю. □ Часам для справы трэба пераступіць свае пачуцці. Няхай.

2. Зрабіць уступку, саступіць. Маці нездаволена паглядзела на дзяўчыну і ледзь прыкметна прыжмурыла вока. «Сціхні, — гаварыў гэты яе знак, — пераступі старому». Кулакоўскі.