перасква́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераскварыць.
перасква́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераскварыцца.
2. Зал. да пераскварваць.
перасква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераскварыць.
перасква́рыцца, ‑рыцца; зак.
Залішне саскварыцца, паскварыцца больш, чым трэба.
перасква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Залішне саскварыць, паскварыць больш, чым трэба.
2. Саскварыць, паскварыць усё, многае. Пераскварыць усё сала.
пераско́к, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. пераскочыць (у 1 знач.).
2. перан. Рэзкі пераход. Нечаканы пераскок на зусім іншую тэму і гэтыя мае інтанацыі, відаць, проста такі ашаламілі Антаніну Аркадзьеўну. Шамякін.
пераско́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераскокваць — пераскочыць.
пераско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераскочыць.
пераско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да пераскочыць.
пераско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. што і цераз што. Перамясціцца скачком цераз каго‑, што‑н. Пераскочыць канаву. Пераскочыць цераз плот. □ Лёгкім, невыказна прыгожым рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік, нібы здань, у зялёным гушчары. В. Вольскі. // Разм. Імгненна перамясціцца на другі бок чаго‑н.; праскочыць. Праз хвілін дзесяць уся мясцовая паліцыя была ўжо на нагах .. Пераскочылі масток праз раку і апынуліся на месцы пажараў. Якімовіч. // Разм. Перайсці да наступнага, мінуўшы што‑н. прамежкавае. Пераскочыць з першага класа ў трэці. Пераскочыць цераз два раздзелы і чытаць далей.
2. Перамясціцца скачком, скачкамі з аднаго месца на другое. Пераскочыць з аднае купіны на другую. Пераскочыць ад акна да дзвярэй. □ Вавёрка спалохана крыкнула, пераскочыла на верхавіну і пачала там трывожна мітусіцца. Маўр.
3. перан. Не скончыўшы аднаго чаго‑н., перайсці, пераключыцца без усякіх падстаў на што‑н. другое. Пераскочыць на новую тэму.
•••
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш гл. казаць 1.