Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перастро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перастроіць.

перастро́іцца, ‑строюся, ‑строішся, ‑строіцца; зак.

1. Змяніць свой строй, размясціцца ў страі іначай. Перастроіліся роты. □ Самалёты парамі пабеглі на старт і цесным строем ірванулі ў паветра .. Яшчэ на развароце заднія падцягнуліся, перастроіліся, і група лягла на курс. Алешка.

2. Пераключыцца на прыём іншых радыёхваль.

3. Змяніць намеры, планы, арганізацыю свайго жыцця, працы і пад. Як .. [Лясніцкі] хутка перастроіўся! Колькі прайшло таго часу, як ён з такім вось энтузіязмам сеяў і будаваў. А сёння — такі салдат. Нібы ўсё жыццё толькі і займаўся тым, што ваяваў. Шамякін.

перастро́іць, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.

1. каго-што. Змяніць строй, размясціць у страі іначай. Перастроіць батальён. Перастроіць баявыя разлікі. Перастроіць людзей у шарэнгі.

2. што. Пераключыць на іншую хвалю (радыёпрыёмнік і пад.). Перастроіць прыёмнік на кароткія хвалі.

3. што. Настроіць іначай (музычны інструмент). Перастроіць гітару на другі лад.

перастро́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастройваць — перастроіць.

перастро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перастроіцца.

2. Зал. да перастройваць.

перастро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перастроіць.

перастро́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перастрочваць.

перастро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перастрачыць.

пераструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выстругаць, абстругаць, пастругаць усё, многае.

2. Выстругаць, абстругаць нанава.

перастру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перастругваць.