Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перастрахава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перастрахаваць.

перастрахава́цца, ‑страхуюся, ‑страхуешся, ‑страхуецца; зак.

1. Застрахавацца нанава.

2. перан. Праявіць празмерную асцярожнасць у якой‑н. справе, каб знізіць адказнасць за дапушчаныя памылкі, застрахаваць сябе ад няўдач, дрэнных вынікаў і пад.

перастрахава́ць, ‑страхую, ‑страхуеш, ‑страхуе; зак., каго-што.

1. Застрахаваць зноў, яшчэ раз. Перастрахаваць маёмасць.

2. Застрахаваць усё, многае. Перастрахаваць усе будынкі.

перастрахо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць.

перастрахо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перастрахавацца.

2. Зал. да перастрахоўваць.

перастрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перастрахаваць.

перастрахо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Р мн. ‑ховак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца.

2. Спец. Частка страхавой адказнасці, ускладзеная на другую страхавую ўстанову. Сума перастрахоўкі.

3. перан. Дзеянне паводле дзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца (у 2 знач.). На ўсякі выпадак, для перастрахоўкі, калі Шаевіч зблытае прозвішча, я таксама запісаў яго ў свой блакнот. Сабаленка.

перастрахо́ўшчык, ‑а, м.

Неадабр. Той, хто пастаянна перастрахоўваецца (гл. перастрахавацца ў 2 знач.).

перастрахо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Неадабр. Жан. да перастрахоўшчык.

перастрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прастрачыць нанава, іначай. Перастрачыць шво.

2. Прастрачыць усё, многае.

3. перан. Разм. Хутка нерапісаць што‑н.