ра́нча, нескл., н.
1. Сядзіба ў краінах Лацінскай Амерыкі.
2. Ферма, звычайна жывёлагадоўчая, у ЗША.
[Ісп. rancho.]
рань, ‑і, ж.
Вельмі ранні час. — Ты чаго гэта, хлопча, падняўся ў такую рань? — стрэў .. [Міхася] дзед Антось. Якімовіч.
раня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
1. Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася. Ходзіць [Стася], слёзы раняе цяжкія, як шрот. Куляшоў. Лазняк раняў буйныя кроплі на мокры пясок. Няхай. // Пазбаўляцца чаго‑н., скідаць (лісты, спелыя плады і інш.). На дол хваёвы ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь. Прыходзька. / у перан. ужыв. У дубах крычаць сіваваронкі, І свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе І нейкі смутак закідае. Колас.
2. перан. Прыніжаць, траціць. Ды і як .. [Аўгіні], так ганебна .. выгнанай, было варочацца, кланяцца... [Васілю], раняць перад ім свой жаночы гонар? Колас.
рапа́, ‑ы, ж.
Спец. Вада салёных азёр, марскіх заліваў з высокай канцэнтрацыяй солей (выкарыстоўваецца ў лячэбных мэтах).
рапа́к, ‑а, м.
Таросістае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой асобную льдзіну, што вертыкальна або з нахілам вылучаецца на ледзяной паверхні. Чуўся гул снягоў Хінгана, Прыуральскі шум лясоў, Пах садоў Аджарыстана, Рух паўночных рапакоў. Броўка.
рапарава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рапараваць.
рапарава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад рапараваць.
рапарава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да рапараваць.
рапарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Разм. Папраўляць, рамантаваць. Рапараваць абутак. □ Павэлак Крутаножка быў у падпавеці, .. трымаў у руках сталяр спі аловак — рапараваў развалкі. Баранавых.
рапара́цыя, ‑і, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. рапараваць.