перастая́цца, ‑стаіцца; зак.
Разм. Тое, што і перастаяць (у 1 знач.).
перастая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца, змяніцца якасна ад доўгага стаяння. Жыта перастаяла і асыпалася. Смятана перастаяла.
2. што. Перачакаць што‑н. стоячы. Перастаяць дождж пад страхой.
3. што. Захавацца ў якім‑н. становішчы нейкі час; праіснаваць даўжэй за што‑н. Вякі перастаіць сцяна, Усё стрывае цэгла. Бураўкін. Скрыпучае дрэва перастаіць здаровае. Прыказка. // Пастаяць больш чым трэба. Стаўшы каля машыны ў адзін рад — пагранічнік пасярэдзіне, Віктар з шафёрам па баках, дачакаліся шасці гадзін і на ўсялякі выпадак хвілін дзесяць перастаялі. Навуменка.
перасто́й, ‑ю, м.
Спец. Стан паводле дзеясл. перастаяць (у 1 знач.).
перасто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перастаяць (у 1, 2 знач.).
перастрае́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастройваць — перастроіць.
перастраля́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перастраляць.
перастраля́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑яецеся, ‑яюцца; зак.
Разм. Застрэліцца — пра ўсіх, многіх.
перастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. каго. Застрэліць, пастраляць усіх, многіх. Перастраляць усю дзічыну.
2. што. Расходаваць стральбою ўсё, многае. Перастраляць усе патроны.
перастрахава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перастрахаваць.