Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перасартава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перасартаваць.

перасартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Рассартаваць нанава, іначай. Перасартаваць яблыкі.

2. Рассартаваць, пасартаваць усё, многае. Перасартаваць усё насенне.

перасарто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасартоўваць — перасартаваць.

перасарто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перасартоўваць.

перасарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасартаваць.

перасва́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перасварыцца.

2. Зал. да перасварваць.

перасва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перасварыць.

перасвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца; зак.

Пасварыцца паміж сабой, з усімі, многімі. Перасварыліся суседзі. □ Падняўся вэрхал. І мы не заўважылі, як перасварыліся. Шыловіч.

перасвары́ць, ‑свару, ‑сварыш, ‑сварыць; зак., каго.

Пасварыць каго‑н. з кім‑н., з усімі, многімі. Перасварыць братоў паміж сабою.

перасва́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Пасватаць усіх, многіх.