перасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перасунуцца.
2. Зал. да перасоўваць.
перасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перасунуць.
перасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; м.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перасоўваць — перасунуць.
2. Перасовачная бібліятэка, кінаўстаноўка, выстаўка і пад. Пабачыўшы на экране першы кінафільм, .. [Сніцарэнка] цвёрда вырашыў стаць акцёрам кіно. І якой было радасцю, калі ў вёску прыязджала доўгачаканая перасоўка. Ракітны.
перасо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і перасовачны. Перасоўны цырк. □ Перасоўны вулей нагадвала франтавая рэдакцыя. Калачынскі.
перасо́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Празмерна сухі. Перасохлае сена. Перасохлыя губы. □ На перасохлым дарожным пяску пад дубамі непарушна ляжалі .. чорныя цені. Галавач.
2. Які стаў бязводным. Перасохлая рачулка. Перасохлы лужок.
перасо́хнуць, ‑не; пр. перасох, ‑ла; зак.
1. Стаць сушэй, чым трэба; вельмі высахнуць. Сена перасохла. □ Ад сонца перасохла зямля на полі, патрэскалася і ляжыць голымі камякамі. Галавач. / часцей безас. Пра рот, губы і пад. Губы перасохлі. □ — Ніначка, хадзем дзе пашукаем вады, бо ў роце, у горле перасохла. Пестрак.
2. Стаць бязводным, зусім абмялець. Калодзеж перасох. □ Хутчэй перасохнуць азёры і рэкі, — Чым сэрцы астынуць у шчырай любві. Бялевіч.
пераспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.
1. што. Перабыць які‑н. час у стане сну. Мядзведзі пераспалі зіму ў бярлозе. // і без дап. Пераначаваць, правесці ноч дзе‑н. — Ну вось, пераспім сённяшнюю ноч і заўтра — у дарогу, — нарэшце сказала маці. Ус. [Валодзя:] — Што ж, пойдзем у Дубраўку, пераспім, а заўтра накіруем разведку ў Слабаду. Федасеенка.
2. Разм. Праспаць больш, чым трэба. Ці не выспаўся добра, ці пераспаў трохі? Ваданосаў. // каго. Праспаць даўжэй за каго‑н. Пераспаць усіх.
пераспе́ласць, ‑і, ж.
Стан і якасць пераспелага.
пераспе́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пераспеліць.
пераспе́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Даць магчымасць стаць вельмі спелым.