разбудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Будуючыся, вырасці, пашырыць сваю плошчу. Пасля вайны горад разбудаваўся. Шамякін. За апошнія гады камбінат гэтак разбудаваўся, што на ўскраіне горада заняў вялізны квартал. Сабаленка. // Абзавесціся новымі будынкамі. [Аляксей:] — [Мікола] разбудаваўся, сад пасадзіў навокал сялібы і зажыў, нібы той пан. Машара.
разбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Разм. Будуючы, расшырыць па плошчы. — Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца.. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх, і быў план разбудаваць нанава ўсю фабрыку. Чорны.
разбу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбудзіць.
2. у знач. прым. Якога разбудзілі, прымусілі прачнуцца. На стрэлы дазорных з хат выскачылі разбуджаныя партызаны і чырвонаармейцы. Галавач. Разбуджаны балоты кулік два разы падаў тонкі палахлівы голас. Кулакоўскі.
3. перан.; у знач. прым. Які ажывіўся, стаў дзённым, актыўным. На чорных пажарышчах дзён мінулых Народ разбуджаны сабе сам ладзіць гаспадарку. Купала. Мы закружыліся Птушкай чырвонай Над Беларуссю Разбуджанай. Чарот.
разбу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разбудзіць.
разбудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго-што.
1. Прымусіць каго‑н. прачнуцца. Раніцай Вера разбудзіла мужа пасля таго, як падаіла карову. Пальчэўскі. [Хрысцюк] сабе спакойненька падрэмваў увесь вечар на ложку, пакуль жонка не разбудзіла піць чай. Дуброўскі. / у перан. ужыв. Ідзём мы вышукваць напрамкі дарог, Каб стэп разбудзіць, Каб ажыў ён і мог Раджаць для краіны хлеб. Кірэенка.
2. перан. Выклікаць да жыцця, абудзіць, актывізаваць. Антон глядзеў у .. [Алініны] блакітныя вочы. Яны разбудзілі ў яго сэрцы былыя пачуцці. Прокша.
разбудо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разбудавацца.
2. Зал. да разбудоўваць.
разбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разбудаваць.
разбу́йнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разбуйніць.
разбуйні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; ‑нім, ‑ніце; зак., што.
Падзяліўшы, расчляніўшы, стварыць з якой‑н. буйнай арганізацыі або адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі шэраг менш буйных. Разбуйніць саўгас. Разбуйніць раён.
разбуйня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да разбуйняць.