Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рады́ска, ‑і, ДМ ‑дысцы; Р мн. ‑дысак; ж.

1. Аднагадовая агародная скараспелая караняплодная расліна сямейства крыжакветных.

2. зб. Невялікія ядомыя круглыя або падоўжаныя карані гэтай расліны з белай або чырванаватай мякаццю і чырвонай скуркай. Нарваць радыскі. □ [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску. Чарнышэвіч.

3. Асобны караняплод гэтай расліны. Пакаштаваўшы радыску, вырваную прама з градкі, Рыгор зазірнуў за амшанік. Б. Стральцоў.

рады́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік, які абслугоўвае прыёмна-перадавальную радыёстанцыю. З гадзіну таму назад радыст прыняў шыфроўку з штаба злучэння партызанскіх атрадаў Палесся. Краўчанка.

рады́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да радыст.

ра́дыус, ‑а, м.

1. Адрэзак прамой, які злучае які‑н. пункт акружнасці або паверхні шара з цэнтрам, а таксама даўжыня гэтага адрэзка.

2. перан. Велічыня дзеяння, распаўсюджання чаго‑н. (у адносінах да якога‑н. цэнтра). Брыгада стаяла ў лясах і ў рэдкіх уцалелых ад карнікаў і авіябамбёжак лясных вёсачках у радыусе кіламетраў дванаццаць. Хадкевіч.

[Лац. radius — спіна, кола, прамень.]

радыягра́фія, ‑і, ж.

1. Фатаграфічны метад рэгістрацыі іанізуючых выпрамяненняў.

2. Метад атрымання фатаграфічных адбіткаў у выніку ўздзеяння на плёнку выпрамяненняў радыеактыўных элементаў.

[Ад слова радый і грэч. graphō — пішу.]

радыяло́гія, ‑і, ж.

Навука, прадметам вывучэння якой з’яўляецца тэорыя і практыка выкарыстання крыніц іанізуючых выпрамяненняў для дыягностыкі і лячэння захворванняў. Кафедра радыялогіі. □ У практыку работы медыцынскіх устаноў .. укараняюцца навейшыя дасягненні біялогіі, фізікі, хіміі і радыялогіі. «Звязда».

[Ад слова радый і грэч. logos — вучэнне.]

радыя́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць радыяльнага.

радыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны па радыусе. Радыяльныя магістралі горада. Радыяльная група мышцаў. // Які характарызуецца размяшчэннем сваіх частак па радыусе. Радыяльная сіметрыя. Радыяльная структура зерня.

2. Які робіцца, адбываецца ў напрамку па радыусе. Радыяльнае змяшчэнне пластоў Зямлі.

радыяме́тр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння радыеактыўнасці ўзораў прэпаратаў, горных народ, а таксама для вызначэння наяўнасці выпрамянення.

[Ад радыё... і грэч. metreō — мера.]

радыяме́трыя, ‑і, ж.

Сукупнасць метадаў выяўлення радыеактыўных выпрамяненняў і вымярэння праменнай энергіі.