радыёама́тар, ‑а,
Той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю.
радыёама́тар, ‑а,
Той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю.
радыёама́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыёаматара, радыёаматарства.
радыёама́тарства, ‑а,
Дзейнасць, занятак радыёаматараў.
радыёантэ́на, ‑ы,
Тое, што і антэна.
радыёапарату́ра, ‑ы,
Апаратура для перадачы, пераўтварэння і прыёму радыёхваль.
радыёастранамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыёастраноміі, які служыць для вывучэння касмічных аб’ектаў шляхам аналізу выпрамененых або адбітых імі радыёхваль.
радыёастрано́м, ‑а,
Спецыяліст у галіне радыёастраноміі.
радыёастрано́мія, ‑і,
Раздзел астраноміі, які вывучае розныя касмічныя аб’екты шляхам аналізу выпрамененых ці адбітых імі радыёхваль і даследавання паглынання гэтых хваль міжзорным асяроддзем.
радыёба́чнасць, ‑і,
Становішча, калі перадатачная і прыемная радыёстанцыі знаходзяцца ў зоне прамой бачнасці.
радыёбу́й, ‑я,
Марскі буй з радыёперадатчыкам, які аўтаматычна перадае радыёсігналы для вызначэння граніц суднаходства, асобных мясцін, небяспечных для суднаходства і інш.