Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

по́праўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і папраўка (у 2 знач.). Толькі дзён праз тры лягчэй уздыхнулі і мы і дактары: Канстанцін Міхайлавіч стала пайшоў на попраўку. Лужанін.

по́пусту, прысл.

Разм. Дарэмна, марна. Васіль не пярэчыў. Чаго казаць попусту. Мележ.

по́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.

Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім‑, чым‑н. А заўтра якраз пятніца, вечарам заходзіць яўрэйскае свята — шабас. У такі час на рыбу надзвычайны попыт. Колас. На кваліфікаваных рабочых тут быў вялікі попыт. Шахавец.

•••

Плацежаздольны попыт — попыт, які вызначаецца колькасцю сродкаў у пакупніка.

по́раты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пароць.

по́раўні, прысл.

Абл. Пры боку, побач. Прыйшоў. Гляджу, не спіць яна. Прылегчы пораўні хачу я. Крапіва.

по́рах, ‑у, м.

1. Выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца, І пораху хопіць у нас, і свінц[у]. Крапіва.

2. Разм. Пра вельмі жвавага, рухавага чалавека; пра вельмі запальчывага чалавека. Сярод .. [незадаволеных] быў Апанас Хмель, чалавек нецярплівы, словам — іскра, порах. Пестрак.

•••

Бяздымны порах — порах, які гарыць без дыму.

Дымны порах — выбуховая сумесь з салетры, серы і драўніннага вугалю.

Бочка з порахам гл. бочка.

Не нюхаць пораху гл. нюхаць.

Не хапае пораху гл. хапаць.

Пахне порахам гл. пахнуць.

Трымаць порах сухім гл. трымаць.

по́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. пароць (у 2 знач.).

по́рканне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. поркаць, поркацца.

по́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Корпацца, капацца ў чым‑н. Франтаваты жандарскі афіцэр прыдзірліва поркаўся ў рэчах пасажыра, які вяртаўся з Швейцарыі. «Беларусь».

2. Займацца чым‑н. карпатлівым, марудным; рабіць што‑н. марудна, павольна. Асноўныя работы ў аперацыйнай былі закончаны. Апошнія дні поркаліся з тэлевізійнай апаратурай. Шамякін.

по́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тыкаць, пароць. Зайшоў .. [начальнік] у вагон, абышоў кожны куток, усё поркаў нешта сваім бліскучым кіёчкам. Лынькоў.