Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераара́ны і пераво́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераараць.

пераара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.

1. Узараць нанава, яшчэ раз. — Ніхто не паедзе скародзіць таго поля, пераараць перш трэба, — толькі ўсяго і сказаў Якім, падтрымліваючы хлопцаў. Дуброўскі. Усякага чалавека пашкадуе зіма, нават неахайных трактарыстаў, якія дапусцілі агрэхі пры ворыве, нават няўпраўных брыгадзірам, якія не паспелі пераараць бульбу. Ермаловіч.

2. Прыараць у час ворыва частку чужога поля. Невядома праз што пасварыўся ён са сваім братам, які жыў па суседству; можа, той пераараў калі яго мяжу ці залез касой у Язэпаву траву. Шахавец.

3. Правесці баразну ўпоперак чаго‑н. Пераараць дарогу. □ А для гэтага трэба было да ўсходу сонца пераараць упоперак Нёман, яго дно, ды каб саху не конь і не валы цягнулі, а самі жанчыны. Колас.

4. і чаго. Узараць усё, многае. Колькі чаго перавазілі, колькі зямлі перааралі, перабаранавалі?.. Кулакоўскі.

пераарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераарганізаваць.

пераарганізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак.

Арганізавацца іначай, па-новаму.

пераарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Арганізаваць іначай, па-новаму.

пераарганіза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераарганізаваць, пераарганізавацца.

пераарганізо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераарганізаваць.

пераарфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераарфаваць.

пераарфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

1. Праарфаваць яшчэ раз. Пераарфаваць насенне перад сяўбою.

2. Сарфаваць усё, многае. Пераарфаваць усё збожжа.

пераарфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераарфаваць.