шара́к, ‑а, м.
Разм.
1. Шэры заяц. Дзямід Сыч убачыў, як шарак .. падскочыў у паветра і зараз жа мяшком упаў уніз. Паслядовіч.
2. Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Ні то — скрыпач, ні то — жабрак? Бялевіч.
шаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Абл. Замярзаць, пакрывацца тонкай ледзяной скарынкай. Шаранеюць дрэвы на высокіх пясчаных берагах. Лужанін. Снег скрыпіць пад нагамі. Вушанка мая шаранее. Свірка.
шарападо́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць шарападобнага. Шарападобнасць зямлі.
шарападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд шара, падобны на шар. Шарападобныя бактэрыі. Шарападобныя кроны дрэў.
шара́х, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Грышук:] — Даходзяць гэта ўжо да нашай Пятроўкі, а ўласаўцы, што ішлі ў першай шарэнзе, з аўтаматаў па іх, па немцах, — шарах! Ракітны.
шара́ханне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шарахаць — шарахнуць і шарахацца — шарахнуцца. [Лундзін:] — А я так скажу: ва ўсякай справе трэба разумны гаспадарскі разлік — ці то ў травасеянні, ці ў чым іншым. Шараханне з адной крайнасці ў другую да дабра не даводзіць. Палтаран.
шара́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да шарахнуцца.
•••
Шарахацца ў бакі — раптоўна, рэзка мяняць свае погляды, перакананне адносіны да каго‑, чаго‑н., упадаючы ў крайнасць.
шара́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да шарахнуць.
шара́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. рэзка кінуцца, падацца ўбок. Ваявода і афіцэры, убачыўшы магутную постаць каваля, шарахнуліся назад у вагон. Пестрак. Вырываючы з рук павады, шарахнуліся канчаткова спалоханыя коні. Брыль.
2. Разм. Моцна ўдарыцца, стукнуцца аб што‑н. Ногі ў .. [Кашына] запляталіся. І, як здалося Яўгену, раз ён нават пахіснуўся, шарахнуўся плечуком аб ферму. Карпаў.
шара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. каго-што і па чым, у што. Нечакана, моцна, з шумам ударыць, стукнуць. І, ліха ўскочыўшы адразу ж на фурманку, Шарахнуў [Сцяпан] Караннога пугай: «Но-о! Недалуга!» Маеўскі. / у безас. ужыв. Загрымела блізка, і па вагону шарахнула шлакам. Ставер. // і чым. Стрэліць у каго‑, што‑н. [Бацька:] — [Спачатку] з правага бі, а тады ўжо, наўздагон, дранкулькай шарахнеш. Масарэнка. // Разграміць, разбіць (ворага). А што, калі скарыстаць такі зручны момант ды шарахнуць усю гэтую зграю адным махам? Новікаў.
2. што і чым. Рэзнуць, адрэзаць з сілай, хутка. Шарахнуць кусок булкі. □ Грыша выцер паперкай пальцы. — Родны брат касою шарахнуў [дзеда]. «Здалося яму, што Стахей залез на паўступні ў яго сенажаць. Місько. // што. Аддзяліць; адарваць. [Сурвіла:] Тады мы адразу паўмаёнтка зямлі і шарахнем. Чорны.
3. Зашумець, з шумам праляцець. Нешта шарахнула ў верхавінах сосен, і ў вушы Кляновічу неспадзявана даляцела звонкае: «Куку, ку-ку...» Пестрак.
4. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.).