Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Цынкавая скрынка (звычайна для захавання патронаў). Вінтоўкі — іх дваццаць штук — перанеслі ў два захады і яшчэ адну ходку зрабілі па цынкі з патронамі. Навуменка. Падбег Багроў з распячатанай цынкай патронаў. Беразняк.

цынкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. цынкаваць.

цынкава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да цынкаваць.

цынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Наносіць слой цынку на паверхню металічнага вырабу для аховы яго ад атмасфернай, грунтавой ці марской карозіі.

цы́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цынку. Цынкавая вытворчасць. Цынкавы завод. // Які складаецца з цынку або змяшчае ў сабе цынк. Цынкавы парашок. Цынкавая руда. // Зроблены з цынку або ацынкаваны. Цынкавае вядро. □ Белы вясёлы бляск цынкавага даху заўсёды радаваў вока. Мележ.

цынкаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цынкаграфіі (у 1 знач.). Цынкаграфічны спосаб ілюстравання. // Зроблены з дапамогай цынкаграфіі. Цынкаграфічнае клішэ.

цынкагра́фія, ‑і, ж.

1. Выраб клішэ высокага друку, пры якім капіруюць на цынкавую (або магніевую) пласціну.

2. Прадпрыемства або цэх па вырабу такога клішэ. Я пачаў думаць, як зрабіць загаловак газеты. Цынкаграфіі ж тут няма, не закажаш. Сабаленка.

[Ад слова цынк і грэч. graphō — пішу.]

цынкі́т, ‑у, М ‑кіце, м.

Мінерал чырвонага колеру, цынкавая руда, якая служыць для атрымання цынку.

цынко́граф, ‑а, м.

Спецыяліст па цынкаграфіі.

цыно́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыноўкі; прызначаны для вырабу цыновак. Цыновачная салома. Цыновачны стан.