цыклагекса́н, ‑у,
Насычаная вуглевадародам бясколерная, з характэрным пахам вадкасць.
цыклагекса́н, ‑у,
Насычаная вуглевадародам бясколерная, з характэрным пахам вадкасць.
цыклагене́з, ‑у,
Працэс узнікнення і развіцця цыклону (у 1 знач.).
цыклаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цыклаграфіі.
цыклагра́фія, ‑і,
Метад вывучэння рухаў чалавека шляхам фатаграфавання запаленых лямпачак, умацаваных па рухомых частках цела.
[Ад грэч. kýklos — круг і graphō — пішу.]
цыкладро́м, ‑а,
Тое, што і веладром.
цыклаіда́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму цыклоіды.
цыкламе́н, ‑у,
Травяністая шматгадовая расліна сямейства першакветных з яркімі кветкамі; альпійская фіялка.
[Ад грэч. kykláminos.]
цыклані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цыклону.
цыклапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Масіўны, вельмі вялікі (звычайна пра збудаванні).
цыклатро́н, ‑а,
Устаноўка для паскарэння руху зараджаных часцінак, якая дазваляе праводзіць ядзерныя даследаванні.
[Ад грэч. kýklos — круг і (элек)трон.]