Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тата́мі, нескл., н.

Цыноўка з саломы. // У спорце — пруткі дыван з сінтэтычных матэрыялаў для барацьбы дзю-до.

[Япон.]

тата́рка,

гл. татары.

тата́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да татараў, які належыць, уласцівы ім. Татарская мова. Татарскія песні. Татарская культура.

тата́ры, ‑аў; адз. татарын, ‑а, м.; татарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. татаркі, ‑рак; ж.

1. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Татарскай АССР.

2. Назва некаторых народнасцей цюркскай моўнай групы, якія жывуць у Паволжы, Сібіры, Крыме.

3. Назва цюркскіх, мангольскіх і некаторых іншых плямён, аб’яднаных у 13–15 стст. у дзяржаву Залатой Арды.

тата́рын,

гл. татары.

та́таў, ‑ава.

Разм. Які мае адносіны да таты, які належыць тату. Татава шапка. □ Не вярнуўся да дому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль. Татава хата ўсім багата. Прыказка.

тата́хканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. татахкаць.

тата́хкаць, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць мерныя адрывістыя гукі. Што ж ты татахкаеш, сэрца, бяссільна, Хіба не верыш у подых вясны? Глебка. Каля крайняй хаты стаяла машына; незаглушаны, татахкаў матор. М. Стральцоў. Ірваліся снарады, бомбы, татахкалі кулямёты, стаяў гул і грукат, калацілася зямля. Лупсякоў.

та́тачка, ‑і, м.

Разм. Ласк. да тата.

та́тка 1, ‑і, м.

Разм. Ласк. да тата.

та́тка 2,

гл. таты.