Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сенако́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенакосу. Пагоднай сенакоснаю парой, Нагружаны бухматымі вазамі, Зялёнай хмарай сунецца паром. Барадулін. // Прызначаны для касьбы травы па сена. Сенакосныя ўгоддзі.

сенанагру́зчык, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая машына для падборкі сена з валкоў і падачы яго на машыну, павозку і пад.

сенанарыхто́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сенанарыхтовак. Сенанарыхтовачныя работы.

сенанарыхто́ўкі, ‑товак; адз. сенанарыхтоўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Планавая нарыхтоўка сена.

сенападава́льня, ‑і, ж.

Сельскагаспадарчая машына для падачы сена вялікімі ахапкамі па вышкі ці ў будынак, дзе яно складваецца.

сенападбіра́льнік, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая машына для падборкі сена.

сенападбо́ршчык, ‑а, м.

Тое, што і сенападбіральнік.

сенаразбіва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Сельскагаспадарчая машына для разбівання, пераварочвання сена пры сушцы.

сенаразбі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы, ж.

Разбіванне, пераварочванне скошанай травы, сена ў час сушкі.

сенасклада́льнік, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая машына для складвання сена ў копы.