сейсмаакты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Актыўны ў сейсмічных адносінах.
сейсмаакты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Актыўны ў сейсмічных адносінах.
сейсмагра́ма, ‑ы
Аўтаматычны запіс пры дапамозе сейсмографа ваганняў зямной кары; стужка з такім запісам.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і gramma — запіс.]
сейсмаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сейсмаграфіі.
сейсмагра́фія, ‑і,
1. Тое, што і сейсмаграма.
2. Тое, што і сейсмалогія.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і graphō — пішу.]
сейсмазандзі́раванне, ‑я,
Тое, што і сейсмаразведка.
сейсмакардыягра́ма, ‑ы,
Графічны запіс страсенняў цела, якія выклікаюцца скарачэннямі сэрца.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне, kardía — сэрца і grámma — запіс.]
сейсмакардыягра́фія, ‑і,
[Ад грэч. seismós — ваганне, kardía — сэрца і graphō — пішу.]
сейсмалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сейсмалогіі.
сейсмало́гія, ‑і,
Раздзел геалогіі, які вывучае ваганні зямной кары, іх сувязі з іншымі фізічнымі працэсамі.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і logos — вучэнне.]
сейсмаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сейсмаметрыі.