рацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Зрабіць (рабіць) рацыяналізацыю чаго‑н.
рацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Зрабіць (рабіць) рацыяналізацыю чаго‑н.
рацыяналіза́тар, ‑а,
Той, хто займаецца рацыяналізацыяй вытворчасці, вытворчых працэсаў.
рацыяналіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рацыяналізатара, рацыяналізацыі.
рацыяналіза́тарства, ‑а,
Дзейнасць рацыяналізатара, рацыяналізатараў.
рацыяналіза́цыя, ‑і,
Арганізацыя якой‑н. дзейнасці найбольш мэтазгоднымі, рацыянальнымі спосабамі; удасканаленне, паляпшэнне.
рацыяналі́зм, ‑у,
1. Напрамак у ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.
2. Разумовыя адносіны да жыцця, разумовасць учынкаў.
[Ад лац. rationalis — разумны.]
рацыяналі́ст, ‑а,
1. Паслядоўнік рацыяналізму (у 1 знач.).
2. Той, хто разважліва адносіцца да жыцця.
рацыяналі́стка, ‑і,
рацыяналісты́чнасць, ‑і,
Уласцівасць рацыяналістычнага.
рацыяналісты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рацыяналізму (у 1 знач.); заснаваны на рацыяналізме.
2. Які абапіраецца толькі на патрабаванні логікі, розуму.