Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пурысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пурызму, да пурыстаў. Пурыстычныя тэндэнцыі.

пуры́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пурызму, пурыстаў; характэрны для пурыстаў. Пурысцкія погляды.

пурытані́зм, ‑у, м.

1. Рэлігійна-палітычны рух англійскай буржуазіі ў 16–17 стст., накіраваны супроць абсалютызму і элементаў каталіцызму ў англійскай царкве.

2. перан. Строгае, часта паказное, захаванне маралі і нецярпімасць да адхіленняў ад прынятай маралі. — Сорамна неяк. — Адкінь ты гэты непатрэбны пурытанізм. Ах, я ва ўсім вінаватая... Савіцкі.

пурыта́нін, ‑а; мн. ‑тане, ‑тан; м.

1. Прыхільнік, паслядоўнік пурытанізму.

2. перан. Пра чалавека строгай маралі, нецярпімага да адхіленняў ад прынятай маралі. Дык які ж сухі пурытанін вырашыў, што немэтазгодна святкаваць беларусам Купалле, рускім — Русальны дзень, а латышам — Ліго. Караткевіч.

пурыта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да пурытанін.

пурыта́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пурытанізму, пурытан.

пурыта́нства, ‑а, н.

Тое, што і пурытанізм.