Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераабра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабраць.

пераабра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабраць.

пераабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго.

Тое, што і перавыбраць.

пераабсталёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабсталёўваць — пераабсталяваць і пераабсталёўвацца — пераабсталявацца.

пераабсталёўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераабсталявацца.

2. Зал. да пераабсталёўваць.

пераабсталёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераабсталяваць.

пераабсталява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабсталяваць, пераабсталявацца.

пераабсталява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабсталяваць.

пераабсталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Устанавіць новае абсталяванне.

пераабсталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Абсталяваць нанава, па-іншаму. Пераабсталяваць завод новай тэхнікай. Пераабсталяваць культыватар.