Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

педало́гія, ‑і, ж.

Рэакцыйная буржуазная навука аб выхаванні дзяцей, заснаваная на прызнанні фаталістычнай абумоўленасці лёсу дзяцей біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі, уздзеяннем спадчыннасці і нязменнага асяроддзя.

[Ад грэч. paides — дзеці і logos — вучэнне.]

педа́ль, ‑і, ж.

Нажны рычаг у машынах, механізмах і пад. Педалі веласіпеда. Педаль тормаза.

•••

Націснуць на (ўсе) педалі гл. націснуць.

[Фр. pédale.]

педа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да педалі. Дзіцячая педальная машына.

педа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных запатрабаванняў у чым‑н.; фармаліст, букваед. Нават Гукан, сам педант у жыцці і рабоце, здзіўляўся, адкуль у гэтага вясковага хлопца такая звышакуратнасць. Шамякін.

[Ад іт. pedante — педагог, настаўнік.]

педа́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да педант.

педанты́зм, ‑у, м.

Празмерны фармалізм, дробязная дакладнасць у чым‑н. [Малец:] — Але хто ведае, кім былі твае продкі? Мо і немцамі, бо вельмі ў цябе многа педантызму. Дамашэвіч.

педанты́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць педантычнага; педантызм.

педанты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца педантызмам. Педантычны чалавек.

педа́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да педанта, уласцівы педанту.

педа́нцтва, ‑а, н.

Паводзіны, уласцівасць педанта; педантызм.