Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нешчаслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця. Нешчаслівы дзень. □ Нямала Бачыў ён [дуб] пакут, Як рос на панскім полі; Спяваў пад ім прыгонны люд Аб нешчаслівай долі. Броўка.

2. Такі, якому не дадзена шчасця, радасці; няшчасны. Без маткі нешчаслівыя дзеткі. Прыказка.

3. Які не прынёс або не прыносіць удачы. Нешчаслівы латарэйны білет.

4. Такі, якому не спрыяе поспех, шчасце. Нешчаслівы сапернік.

нешыро́кі, ‑ая, ‑ае.

Невялікі па шырыні; даволі вузкі. Па баках нешырокай малапаезджанай дарожкі, сярод розных траў і кветак, багата рос і ўжо выспяваў пахучы кмен. Колас. Нешырокая пясчаная вуліца пуставала. Асіпенка.